Назва самага папулярнага ў Тайландзе дэсерту па-тайску гучыць яе «Као ніо мамуан» (Khao niao mamuang, ці ข้าวเหนียวมะม่วง), і тут усё проста: као – рыс, ніо – ліпкі,… Read more “Тайланд: Манга сцікі-райс (Mango sticky rice) – клейкі рыс з манга”
Category: Десерты
Десерты
Францыя: Камамбер, запечаны з мёдам (Camembert au miel cuit au four)
Паводле легенды, камамбер з’явіўся ў Нармандыі дзякуючы фермершы Мары Арэль з горада Камамбер. У часе Вялікай французскай рэвплюцыі яна нібыта выратавала ад смерці святара з Бры, які адмовіўся прысягаць на вернасць новастворанай Першай французскай рэспубліцы. На знак падзякі ён адкрыў ёй сакрэт прыгатавання камамберу.
А вось згодна з гісторыяй, сапраўдным традыцыйна лічыўся толькі камамбер з НЕпастэрызаванага малака нармандскіх кароў і сырнага грыба Penicillium camemberti. Ён атрымаў французскі сертыфікат кантролю сапраўднасці паходжання, і цяпер на ім пішуць «Camembert de Normandie».
А вось камамбер з ПАстэрызаванага малака нармандскіх кароў не мае такога сертыфіката, і на ім напісана «Fabriqué en Normandie». Даўнія спрэчкі пра тое, ці варта лічыць сапраўдным такі «пастэрызаваны» камамбер, падыходзяць да завяршэння. Еўрапейскія эксперты сыходзяцца ў меркаванні, юшто новыя штамы сырнага грыба Penicillium camemberti робяць смакі сыроў з непастэрызаванага і пастэрызаванага малака практычна неадрознымі. І таму хутка абодва віды будуць лічыцца сапраўднымі камамберамі і маркіравацца як «Véritable Camembert de Normandie».
Найлепш для запякання выкарыстоўваць які-небудзь з гэтых вышэйзгаданых камамбераў, бо танныя падробкі часам проста НЕ ПЛАВЯЦЦА.
Арменія: Хапама (гарбуз, фаршыраваны рысам і сухафруктамі)
Хапама (ղափամա) – армянская вясельная страва, сімвал багацця.«Каб жыццё маладых было салодкім, багатым і яркім, як плоў, запечаны ў гарбузе»! Традыцыйна гатуюць хапаму і на Каляды.