Мексіка: Бурыта (Burrito)

Бурыта – гэта тарцілья (аладка), часцей за ўсё пшанічная, у якую загорнута якая-небудзь начынка. «Бурыта» перакладаецца як «вослік».

У паездках на аслоў грузілі згорнутыя коўдры для начлегу – менавіта да іх і падобна бурыта, кажа адна з версій паходжання назвы.

Паводле іншай, як на восліка можна нагрувасціць розных клункаў, так і ў бурыта можна напхаць шмат рознай начынкі – адсюль і назва.

Ёсць яшчэ і трэцяя версія, у якой вулічны гандляр ежай прадаваў загорнутыя ў тарцільі мяса з гароднінай бедным дзецям у дзяржаўнай сярэдняй школе. Прадаваў нядорага, ласкава прыгаворваючы: «Трымай, бурыта!». А на слэнгу «бурыта» нібыта азначае не толькі «вослік», але і «гарэза».

Некаторыя мексіканскія кухары лічаць бурыта падвідам така і называюць яго «запячатаны така». З іншага боку, така можна назваць «адкрытым бурыта». Адным словам, ясна, што така і бурыта – блізкія сваякі.

Эстонія: Мульгікапсад (свініна, тушаная з капустай і пярлоўкай)

«Kapsad» – гэта капуста.
«Mulgikapsad» – капуста мульгаў.
Мульгі – жыхары Мульгімаа (Mulgimaa), рэгіёну на паўднёвым усходзе Эстоніі.

Must try! Упершыню прыгатаваўшы мульгікапсад, я закахаўся ў эстонскую кухню.

Японія: Скумбрыя ў місо-соусе (Saba no miso ni альбо Saba Misoni)

«Saba no miso ni», «Saba Misoni» з японскага так і перакладаецца – скумбрыя ў місо-соусе.Гэта адзін з самых папулярных традыцыйных рэцэптаў у краіне. Японцы кажуць, што рыба з зялёнай спіной (青… Read more “Японія: Скумбрыя ў місо-соусе (Saba no miso ni альбо Saba Misoni)”

Турцыя: Імам баялды (запечаныя з памідорамі баклажаны)

«Імам Баялды» ў перакладзе з цюркскага значыць «імам страціў прытомнасць».🙃 Легенда кажа, што аднойчы турэцкі імам пакаштаваў дзесьці страву з запечаных з памідорамі баклажанаў, і, узрушаны чароўным… Read more “Турцыя: Імам баялды (запечаныя з памідорамі баклажаны)”

Францыя: Качыная ножка конфі (Confit de canard)

Захоўванне мяса в расплаўленым тлушчы – адзін з самых старажытных спосабаў кансервацыі.
Прыгатаванае такім спосабам мяса можа захоўвацца да года.

Назва пайшла ад французскага слова «confire» («зацукроўваць», «марынаваць»).
Ну а слова «confire» – ад лацінскага «conficere» («рабіць», «гатаваць»). Першапачаткова «confit» азначала «зацукраваная садавіна»: адсюль і пайшлі словы «канфіцюр» і «цукерка».

Французы лічаць сапраўдным конфі толькі стравы з качкі, у скрайнім выпадку – з гуся. Усе астатнія гатункі мяса ў качыным тлушчы называюцца інакш: «en confit». Напрыклад, курыца ў качыным тлушчы будзе не «confit de poule» (курыца конфі), а «poulet en confit» – (курыца Ў конфі).

Спаржа з часнаком

Нягледзячы на тое, што класічным соусам да спаржы лічыцца галандскі, адзін з маіх любімых варыянтаў – спаржа з часнаком.