Італія (Сіцылія): Паста з баклажанамі (Pasta alla Norma)

Самая папулярная сіцылійская паста, асабліва ў Катаніі.

Крыніцы сцвярджаюць, што яе назвалі ў гонар оперы Вінчэнца Беліні «Норма».
Выглядае на тое, што гэта не жарт: кампазітар Беліні быў родам з Катаніі, а яго лірычная трагедыя ў двух актах «Норма» пасля прэм’еры ў XIX стагоддзі стала шалёна папулярнай.
Выраз «Alla Norma!» увайшоў ва ўжытак як праява навышэйшага захаплення.
Лічыцца, што менавіта так паста з баклажанамі набыла сённяшнюю назву – «Pasta alla Norma». Маўляў, каштуючы яе, наведнікі рэстаранаў не маглі стрымацца: «Гэта ж проста Норма нейкая!!!»…

Украіна: Агурочнік

Пераканаўчы ўкраінскі адказ рускаму расольніку.

Гэты рэцэпт я выпадкова напаткаў у кнізе «Савецкая нацыянальная і замежная кухня» аўтарства А. Ціцюнніка. Іншых згадак пра гэткі суп я нідзе і ніколі не сустракаў.
Магчыма, першапачаткова, акрамя салёных агуркоў, у яго дадавалі агурковую траву – гуркоўнік – замест шпінату/салаты.

Эстонія: Хернэкартуліпудэр (Herne Kartulipuder) (гарохава-бульбяная каша)

Тут усё проста: «hernes» – гарох, «kartul» – бульба, «puder» – каша.

Нечаканае спалучэнне простых прадуктаў ператвараецца ў адну з найцкавейшых этонскіх страваў.

Дарэчы, слова «kartul» звычайна выкарыстоўваюць у кантынентальнай Эстоніі, а на выспах звычайна кажуць «tuhlid» (тухлід).

Латвія: Свініна па-курляндску (Kurzemes strogonovs) (свініна з салёнымі агуркамі)

Кurzemes – гэтак у Латвіі называюць Курляндыю. Ну а назва «strogonovs» паходзіць ад прозвішча расійскага графа Аляксандра Строганава – таго самага, у гонар якога назвалі іншую вядомую страву, «бефстроганаў».

Дарэчы, арыгінальны рэцэпт бефстроганава (альбо ялавічыны па-строганаўску) быў страчаны, і ўсе сучасныя рэцэпты ўзноўленыя рэканструктарамі на падставе розных крыніц…

Але сёння мы не пра яго, а пра Кurzemes strogonovs.

Арменія: Схторац бадражан (баклажаны з часнаком)

Страва стала папулярнай шмат у чым дзякуючы савецкім кнігам пра кухню народаў СССР.

«Схторац» (սխտոր) перакладаецца як «часнок», ну а «бадражан» (բադրիջան) – як «баклажан». Але па-армянску «баклажан» – гэта яшчэ і «смбук» (սմբուկ).
Вось і думай, як правільна…

Іспанія: Смажаніна з бычыных хвастоў (Rabo De Toro Estofado)

Tушаныя бычыныя хвасты былі вядомыя яшчэ ў Старажытным Рыме. Рымскі гурман Марк Гавіюс Апіцый у I стагоддзі нашай эры апісаў такі рэцэпт у кнізе «De Re Coquinaria» (Мастацтва кулінарыі).

Іспанцы, безумоўна, лічаць самым правільным менавіта свой традыцыйны рэцэпт, што набыў найбольшую папулярнасць у XVII – XIX стагоддзях у Кардове, у часе росквіту карыды. Маўляў, смажаніну гатавалі з хвастоў баявых быкоў, якія пацярпелі паразу на арэне (гэта легенда).

У базавым рэцэпце з гародніны прысутнічаюць толькі цыбуля, часнок і морква, а замест памідораў і перцу часам проста заліваюць таматавы соус.

Далей – пашыраны варыянт з натуральнымі памідорамі і перцам, плюс салера і цыбуля-парэй.