Бельгія + Францыя: Мідыі марыніера (Moules marinière) – мідыі ў белым віне

Мідыі ў кулінарыі вельмі распаўсюджаныя на паўночным узбярэжжы Еўропы, ад Брэста да самай Гаагі (дзе, уласна, і размяшчаюцца найбуйнейшыя фермы па вырошчванні мідый). Мідыі ў віне надзвычай… Read more “Бельгія + Францыя: Мідыі марыніера (Moules marinière) – мідыі ў белым віне”

Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)

Нягледзячы на тое, што бігас быў вельмі распаўсюджаны ў сярэднявеччы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай, ён лічыцца польскай нацыянальнай стравай і неапраўдана падзабыты на абшарах Беларусі і… Read more “Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)”

Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)

Калі пагугліць у інтэрнеце «pasta carbonara», часта ў каментах можна пабачыць абураныя воклічы тыпу «гэта няправільная карбанара!!!» Усё проста: традыцыйны італьянскі рэцэт даволі істотна адрозніваецца ад шматлікіх… Read more “Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)”

Азербайджан: Даграмач (Doğramac ) — халаднік на базе ёгурту

Назва «Даграмач» паходзіць ад doğramaq (агузская група цюркскіх моваў) – «наразаць на дробныя кавалкі, секчы, крышыць».

У арыгінальным рэцэпце выкарыстоўваецца слова «Qatıq» (катык) – кісламалочны прадукт з кіпячонага малака. Найбольш адпаведная замена – тлусты грэцкі ёгурт.

Таджыкістан: Манты з гарбузом (Манту бо каду)

«Каду» перакладаецца з таджыкскага як «гарбуз», з гэтай часткай назвы ўсё зразумела.
А вось адкуль у Таджыкістане ўзяліся манты – гэта пытанне больш складанае…

Ёсць дзве асноўныя версіі іх з’яўлення ў Сярэдняй Азіі.

Першая – манты прыйшлі з Усходу, дзе ёсць падобныя стравы з блізкімі назвамі: карэйскія манду, японскія мандзю і кітайскія маньтоў.
Менавіта кітайскія маньтоў (饅頭) лічацца ў гэтай версіі прабацькамі стравы – іх згадкі з’яўляюцца яшчэ ў ранніх запісах дынастыі Цзынь 266–420 гадоў нашай эры.
А ў Сярэднюю Азію яны трапілі ў часе мангольскіх заваёваў – з Усходу на Захад.
Вось толькі нестыкоўка ў тым, што маньтоў – гэта паравыя булачкі без начынкі, а з начынкай – гэта ўжо баацзы… Напэўна, для мангола-татараў не надта істотнай была наяўнасць ці адсутнасць начынкі.

Другая версія – манты прыйшлі з Захаду, з Асманскай імперыі: рэцэпт паравых мантоў з баранінай знайшлі ў кухарскай кнізе XV стагоддзя, якую напісаў Мухамед бін Махмуд Шырвані. А ў Cярэднюю Азію яны маглі трапіць па Шаўковым шляху, з Захаду на Усход.

Большасць даследчыкаў схіляецца да першай версіі – надта даўно там на Усходзе ўсё прыдумалі.

Дарэчы, манты з гарбузом – найбольш распаўсюджаныя манты без мяса.