Смак словамі патлумачыць няпроста. Трэба каштаваць.
Author: Anatol
Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)
Нягледзячы на тое, што бігас быў вельмі распаўсюджаны ў сярэднявеччы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай, ён лічыцца польскай нацыянальнай стравай і неапраўдана падзабыты на абшарах Беларусі і… Read more “Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)”
Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)
Калі пагугліць у інтэрнеце «pasta carbonara», часта ў каментах можна пабачыць абураныя воклічы тыпу «гэта няправільная карбанара!!!» Усё проста: традыцыйны італьянскі рэцэт даволі істотна адрозніваецца ад шматлікіх… Read more “Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)”
Азербайджан: Оўдух (Ovduq) – халаднік з мясам на базе ёгурту
Сёння буду надзвычай нешматслоўным.
Усё вельмі проста: оўдух (ovduq) – гэта даграмач з мясам.
Азербайджан: Даграмач (Doğramac ) — халаднік на базе ёгурту
Назва «Даграмач» паходзіць ад doğramaq (агузская група цюркскіх моваў) – «наразаць на дробныя кавалкі, секчы, крышыць».
У арыгінальным рэцэпце выкарыстоўваецца слова «Qatıq» (катык) – кісламалочны прадукт з кіпячонага малака. Найбольш адпаведная замена – тлусты грэцкі ёгурт.
Таджыкістан: Манты з гарбузом (Манту бо каду)
«Каду» перакладаецца з таджыкскага як «гарбуз», з гэтай часткай назвы ўсё зразумела.
А вось адкуль у Таджыкістане ўзяліся манты – гэта пытанне больш складанае…
Ёсць дзве асноўныя версіі іх з’яўлення ў Сярэдняй Азіі.
Першая – манты прыйшлі з Усходу, дзе ёсць падобныя стравы з блізкімі назвамі: карэйскія манду, японскія мандзю і кітайскія маньтоў.
Менавіта кітайскія маньтоў (饅頭) лічацца ў гэтай версіі прабацькамі стравы – іх згадкі з’яўляюцца яшчэ ў ранніх запісах дынастыі Цзынь 266–420 гадоў нашай эры.
А ў Сярэднюю Азію яны трапілі ў часе мангольскіх заваёваў – з Усходу на Захад.
Вось толькі нестыкоўка ў тым, што маньтоў – гэта паравыя булачкі без начынкі, а з начынкай – гэта ўжо баацзы… Напэўна, для мангола-татараў не надта істотнай была наяўнасць ці адсутнасць начынкі.
Другая версія – манты прыйшлі з Захаду, з Асманскай імперыі: рэцэпт паравых мантоў з баранінай знайшлі ў кухарскай кнізе XV стагоддзя, якую напісаў Мухамед бін Махмуд Шырвані. А ў Cярэднюю Азію яны маглі трапіць па Шаўковым шляху, з Захаду на Усход.
Большасць даследчыкаў схіляецца да першай версіі – надта даўно там на Усходзе ўсё прыдумалі.
Дарэчы, манты з гарбузом – найбольш распаўсюджаныя манты без мяса.
Балгарыя: Чорба са шпінату з рысам (Спаначена супа с ориз)
Папулярны лёгкі балгарскі суп, па-балгарску «Спаначена супа с ориз».
У базавым варыянце з гародніны тут, акрамя шпінату – толькі цыбуля і морква.
Але ў сваіх рэцэптах балгары часта дадаюць часнок, хвосцікавую салеру ці памідоры, ну ці ўсё адразу.