Спаржа з часнаком

Нягледзячы на тое, што класічным соусам да спаржы лічыцца галандскі, адзін з маіх любімых варыянтаў спаржа з часнаком.

  1. спаржа – паўпучка (каля 250 г) 
  2. лімон – чвэрць
  3. цукар – 0,5 чайнай лыжкі 
  4. соль – 0,5 чайнай лыжкі 
  5. сметанковае масла  0,5 ст. л.
  6. часнок шмат, на смак
  7. вяршкі  па жаданні
  8. пармезан па жаданні
  9. перац чорны

Падрыхтаваць спаржу: абрэзаць цвёрдыя месцы. Калі спаржа пераспелая ці занадта таўстаскурая, ачысціць скурку ў нізе сцяблін:

У падсоленую ваду, якая кіпіць, пакласці нарэзаны на дзелькі лімон, соль і цукар.

Апусціць у кіпень спаржу верхавінамі дагары.
Калі кончыкі тырчаць – не страшна, яны гатуюцца значна хутчэй за ніз сцябліны.

Варыць да гатовасці: зялёную спаржу 5-10 хвілін, белую 10-15.
Час варкі залежыць ад спеласці спаржы. Яна павінна быць мяккай:

Перакласці спаржу на гарачую патэльню з растопленым сметанковым маслам:

Выціснуць часнок:

Пасыпаць чорным перцам і абсмажыць пару хвілін:

Далей па жаданні: можна пакінуць як ёсць, а можна пасыпаць нацёртым пармезанам і/альбо развесці вяршкамі да пажаданай кансістэнцыі.

Падаваць гарачай:


☝️Разам з часнаком можна ўсыпаць крыху размарыну.

Пакінуць каментар