Чахахбілі перакладаецца як «рагу з фазана». Па-грузінску хахобі – фазан.
Упершыню рэцэпт чахахбілі быў апублікаваны ў кулінарнай кнізе вядомай грузінскай пісьменніцы, паэтэсы і аўтаркі першага фемінісцкага маніфесту Барбары Джарджадзэ «Грузінская кухня і парады па вядзенні хатняй гаспадаркі», што выйшла ў далёкім 1874 годзе.
У рэцэпце Барбары фазана першапачаткова абсмажвалі на ражне. Асобна ў сметанковым масле абсмажвалі цыбулю, дадавалі фазана, улівалі ваду і тушылі да гатовасці, а ў самым канцы запраўлялі барбарысам і воцатам альбо гранатавым сокам. Памідоры ў рэцэпце чахахбілі з’явіліся ўжо ў XX стагоддзі.