Польшча: Соус з вэнджанага тварагу

У Польшчы ёсць такі цікавы прадукт, як вэнджаны тварог.
Пры вырабе яго спачатку традыцыйна замочваюць у расоле, а потым вэндзяць пры тэмпературы каля 55-60 °C на працягу некалькіх гадзін дымам ад гарачай драўніны лісцяных гатункаў.

Ачмурэнны дадатак да бутэрбродаў і салатаў!
Пры дададаванні да гарачых страваў – напрыклад, да пасты – надае цікавы вэнджаны прысмак.
Ды і проста сам па сабе ён вельмі смачны – асаблів аз гарачай салодкай гарбатай.

Карацей, калі ўбачыце ў продажы – бярыце.

А яшчэ з яго робяць соус – для мяса ці бутэрбродаў.

Пакінуць каментар