Гісторыкі лічаць, што суп-прабацька яйлы быў прыдуманы яшчэ ў старажытнай Месапатаміі, а дакладней, у Асірыі. Але ў выніку складаных гістарычных працэсаў яйла шырока распаўсюдзіўся менавіта ў Турцыі.
Акрамя Турцыі, падобны суп прысутнічае таксама ў іракскай, сірыйскай і іранскай кухнях, аднак там ён не настолькі папулярны.
Яйла чорбасы, дзякуючы карысным уласцівасцям свежага ёгурту, лічыцца супам лекава-сагравальным, незаменным халоднымі зімовымі днямі.
Яйла (Yayla) перакладаецца як «летняя высакагорная паша, раўніна».
Карацей кажучы, суп пастухоў.