У Францыі іх называюць «Aubergines à la Bonifacienne» – «баклажаны па-баніфасьенску», ну а турысты, не затлумляючы сабе галавы, часта проста кажуць «баклажаны па-карсіканску».
Фірмовая страва горада Баніфача, размешчанага на паўднёвым ускрайку выспы Корсіка ў Францыі.
Традыцыйная страва на свяце Троіцкага кляштару Баніфача (Bonifacio l’ermitage de la Trinité), які ладзіцца штогод 8 верасня.