Яўрэйская Кухня – Польшча: Рагу з гусіных страўнікаў (Gęsie pipki) — аўстрыйская версія

Цікава, што насамрэч пад гэтай назвай – «гэнсія піпкі» – хаваюцца два дэлікатэсы: фаршыраваныя гусіныя шыі і тушаныя гусіныя страўнікі.
Паспрабуем разабрацца.

Справа ў падзелах Польшчы.
Так гістарычна склалася, што на тэрыторыях, што адышлі да Прусіі і Расіі, гусінай піпкай (פּיפּקע, што перакладаецца як «трубка») называлі гусіную шыю, фаршыраваную гусінымі ж трыбухамі з цыбуляй і бульбай.

А вось на тэрыторыях, якія адышлі да Аўстрыі, чамусьці вырашылі ня парыцца – маўляў, піпка піпкай, але ж навошта такое смакоцце пхаць у гусіныя шыі… Магчыма, у Аўстрыі проста складана было знайсці прыдатныя шыі… Так ці інакш, вырашылі проста тушыць гусіныя страўнікі ў вялікай колькасці цыбулі і часнаку, чым істотна спрасцілі сабе і нам задачу.

Аўстрыйскую версію рашуча падтрымлівае народжаны на былых аўстрыйскіх тэрыторыях польскі піяніст, кампазітар і дырыжор яўрэйскага паходжання Леапольд Казлоўскі-Кляйнман, якога палякі з любоўю называюць «апошні клезмер Галічыны». Ён заўсёды сцвярджаў, што «гэнсія піпкі» – гэта менавіта рагу з гусіных страўнікаў з вялікай колькасцю цыбулі і часнаку.

Думаю, варта пагадзіцца, што рэальныя «гэнсія піпкі» – на самой справе фаршыраваныя шыі, а гусіныя страўнікі – хутчэй, «лянівыя піпкі».

Калі знайду гэтыя самыя гусіныя шыі – абавязкова нафаршырую. А пакуль – «гэнсія піпкі» ака тушаныя гусіныя страўнікі.

Пакінуць каментар