Польша: Слівы ў воцаце (Śliwki w occie)

Традыцыйны польскі рэцэпт.
Прыгатаванне расцягваецца на 3 дні, затое няма неабходнасці пастэрызаваць закрытыя слоікі.

Дарэчы, пастэрызацыю (працэс знішчэння мікраарганізмаў шляхам аднаразовага і непрацяглага іх нагрэву) прыдумаў толькі ў канцы XIX стагоддзя французскі мікрабіёлаг Луі Пастэр. Гэты працэс назвалі «пастэрызацыяй» менавіта ў гонар вынаходніка.

Дык вось, наш сённяшні рэцэпт сыходзіць каранямі ў «дапастэрныя» часы. Рэцэпт сліў у воцаце ахоўваецца законам і ўнесены ў пералік традыцыйных прадуктаў Куяўска-Паморскага ваяводства.

Калі ж вы не збіраецеся з’ядаць слівы на працягу года (што дзіўна, бо новыя ж слівы вырастуць, і што з імі тады?), а хочаце захоўваць іх на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў – закрытыя слоікі варта ўсё ж пастэрызаваць. Пра тое, як гэта зрабіць, – у самым канцы.

Пакінуць каментар