У прынцыпе, ліманад – гэта зусім проста: вада з лімонам.
Але вось з Бразільскім ліманадам – суцэльная блытаніна: у Бразіліі яго называюць Швейцарскім малочным ліманадам, хаця прыдумалі яго ў Бразіліі, і ва ўсім свеце яго называюць Бразільскім.
І, нягледзячы на назву «ліманад», гатуюць яго не з лімона, а з лайма.
Але ва ўсяго ёсць тлумачэнне.
Швейцарскім у Бразіліі ліманад называюць таму, што ў яго склад уваходзіць згушчанае малако. А доўгі час у Бразіліі дамінавала згушчонка адной вядомай швейцарскай фірмы, у якой назва пачынаецца з «N».
А ліманадам гэты напой называецца таму, што лайм у Бразіліі вядомы як «тайскі лімон» – limão-taiti.