Песта ала Джэнавэзэ (Pesto alla genovese) – традыцыйны соус родам з Лігурыі – прыморскай вобласці на поўначы Італіі. Яго збіраюцца ўключыць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Ужо амаль два дзесяцігоддзі ў сталіцы Лігурыі Генуі кожныя 2 гады ладзяць чэмпіянат па прыгатаванні генуэзскага песта ў ступцы.
Продкам песта лічыцца старажытнарымскі марэтум – сырна-травяная паста для намазвання на хлеб, рэцэпт якой апісаў яшчэ Вяргілій у «Дадатку да Вяргілія».
Ну а слова «песта» перакладаецца з італьянскай як «тоўчаны». Традыцыйна соус гатавалі ў мармуровай ступцы драўляным таўкачыкам. Па-першае, блендэраў тадыяшчэ не вынайшлі. Акрамя таго, па меркаванні прыхільнікаў традыцыйнай ступкі, базілік акісляецца пры кантакце з металічнымі часткамі блендэра, і соус атрымліваецца не такі смачны… Паверым, але зробім усё ж у блендэры.
У арыгінале робіцца з генуэзскага базіліку, але можна выкарыстоўваць і звычайны.
У сярэднявеччы ў бедных сялянскіх дамах выкарыстоўвалі тую зеляніну, што была пад рукой, а замест дарагога парміджана-рэджана бралі танны пекарына, а часам і проста сырныя скарынкі.