«Шахі панір» (Shahi paneer) – перакладаецца як «каралеўскі панір».
Часам яго яшчэ называюць «панір Раджвадзі» (paneer Rajwadi) – «панір Раджы».
Уяўляе з сябе кавалачкі паніру – свежага кіслага сыру ў густым сметанковым соусе з таматаў, цыбулі і арэхаў, шчодра ўзбагачаным індыйскімі спецыямі.
Прыйшоў з кухні Вялікіх Маголаў. Першапачаткова ў ім не было памідораў, і гатавалі яго на базе ёгурту з вялікай колькасцю арэхаў.
Звычайна падаюць з рысам, ці з аладкамі наан, ці з аладкамі році.