Азербайджан: Доўга (Dovğasi) — кісламалочны суп з рысам і зелянінай

Традыцыйна доўгу падаюць у якасці вясельнага супу  паміж мяснымі стравамі.
Лічыцца, што доўга спрыяе паляпшэнню стрававання.

Доўгу падаюць як у халодным выглядзе (часам нават не ў талерцы, а проста ў шклянцы), так і ў гарачым (што асабліва каштоўна халоднымі сумнымі зімовымі вечарамі).

Ёсць версія, што корань «дуг» паходзіць ад персідскага «душыдан» (даіць малако).
Але ёсць і іншая версія: што «дуг»  трансфармацыя цюркскага слова «тахламаг»/ «тагаламаг» (узбіваць). Пры гатаванні доўгу трэба ўвесь час памешваць.
Але пакінем спрэчкі пра паходжанне назвы лінгвістам.

Вось калі б суп называўся «Душга» ці «Тохга»  тады б і пытанняў не было.😉
А так  не затлумляем галавы, гатуем і атрымліваем асалоду ад смаку.

Ніжэй  пашыраны варыянт з нутам і зялёнай цыбуляй.

Пакінуць каментар