ЗША: Дэнверскі амлет (Denver Omelet)

Дэнверскі амлет (які часам называюць яшчэ Паўднёва-заходнім альбо Заходнім амлетам) – класічны амерыканскі сняданак.

Паводле адной легенды, дэнверскі амлет прыдумалі ў XIX стагоддзі каўбоі, што ганялі быдла па бяскрайніх раўнінах Каларада.
Паводле іншай, шматлікія кітайскія кухары, якія працавалі для лесанарыхтоўчых лагераў і чыгуначных брыгад, падавалі на хлебе вестэрнізаваны варыянт варыянт яечні «фу янг» для мясцовых рабочых. У выніку нібыта і сфармаваўся сучасны дэнверскі амлет.

Інгрэдыенты могуць злёгку адрознівацца: некаторыя дадаюць шампіньёны, некаторыя – авакада, некаторыя не абсмажваюць начынку, і г. д. Але класічны рэцэпт – з салодкім перцам, цыбуляй і вяндлінай.

Пакінуць каментар