Мастава (мастоба, мастаба) – абсмажвальны суп, які часам называюць «суюк ош» («вадкі плоў»). Адразу ясна, да чаго імкнемся 😉.
Галоўнае адрозненне ад кавурмы-шурпы – рыс, бо ў шурпе яго быць не можа. Плюс дробная нарэзка кампанентаў, неўласцівая ўзбекскім супам.
Ну і, безумоўна, гатаваць ўсё гэтае хараство трэба ў казане. У адсутнасць казана зробім у воку (wok). Калі будзе дом у сабарбіі і казан – будзе нагода паўтарыць 🙂.