Мексіка + США, Тэхас: Чылі Кон Карнэ (Chili Con Carne)

З іспанскага перакладаецца як «перац чылі з мясам».

Упершыню падобную страву згадалі ў 1529 годзе. Манах-францішканец Бернардына дэ Саагун апісаў тушанае мяса з прыправамі з перцу чылі, якое гатавалі ў сталіцы ацтэкаў Тэначцітлане (цяпер на яе месцы знаходзіцца сталіца Мексікі Мехіка).

Рэцэпт чылі з мясам заўважылі ў 1850 годзе ў армейскім лагеры ў Мантэрэі, на тэрыторыі цяперашняга Нуэва-Леон у Мексіцы: вяленую ялавічыну, сала, сушаны перац чылі і соль пераціралі, фармавалі з гэтай масы невялікія кубікі і пакідалі сохнуць на сонцы. Потым іх можна было размочваць і тушыць у збанках.

Ну а канкрэтна назва «Чылі кон карнэ» ўпершыню згадваецца ў кнізе 1857 года пра мексікана-амерыканскую вайну.

Не магу не працытаваць урыўку з апавядання О. Генры «Чароўны пацалунак», дзе ўзносяць хвалу непаўторнаму смаку чылі кон карнэ. Галоўны герой, аптэчны клерк Сэмюэль Танзі, – вялікі аматар гэтай стравы:

Танзі часта па начах прыходзіў да гэтых стоек, каб пакаштаваць цудоўнага «Chili-con-carne». Страва, вынайдзеная геніем мексіканцаў, яна складалася з кавалачкаў далікатнага мяса з духмянымі травамі, багата палітых вострым чырвоным соўсам «Chili». Яго асаблівы смак, вогненная пякота падабаліся паднябенню сапраўднага паўднёўца.

Далей Танзі сустракае мексіканца Торэса, уладальніка стойкі па продажы чылі кон карнэ, які аказываецца ні больш ні менш – несмяротным. Торэс дзеліцца рэцэптам неўміручасці:

— Ну і што гэта за такая здаровая ежа, пра якую вы гаварылі? — спытаў Танзі. — Паслухайце мяне, — адказаў Торэс, падсоўваючыся да яго ўсім целам, і ледзь не ўлёгшыся на стальніцу. — Ну, гэта таксама «Chili-con-carne», але толькі прыгатаванае не з мяса кураняці, а з цела сеньярыты, маладой і далікатнай. Вось з чаго складаецца сакрэт. Вы павінныя есці гэткае мяса кожны месяц, але рабіць гэта да поўні, і тады вам ніколі не будзе пагражаць смерць…

…Далей – рэцэпт чылі кон карнэ са звачайнай ялавічыны😉.

Пакінуць каментар