Пераканаўчы ўкраінскі адказ рускаму расольніку.
Гэты рэцэпт я выпадкова напаткаў у кнізе «Савецкая нацыянальная і замежная кухня» аўтарства А. Ціцюнніка. Іншых згадак пра гэткі суп я нідзе і ніколі не сустракаў.
Магчыма, першапачаткова, акрамя салёных агуркоў, у яго дадавалі агурковую траву – агурочнік – замест шпінату/салаты.
Калі вы раптам штосьці чулі пра такую страву ці каштавалі яе дагэтуль, напішыце ў каментах, плз…❤️