Tушаныя бычыныя хвасты былі вядомыя яшчэ ў Старажытным Рыме. Рымскі гурман Марк Гавіюс Апіцый у I стагоддзі нашай эры апісаў такі рэцэпт у кнізе «De Re Coquinaria» (Мастацтва кулінарыі).
Іспанцы, безумоўна, лічаць самым правільным менавіта свой традыцыйны рэцэпт, што набыў найбольшую папулярнасць у XVII – XIX стагоддзях у Кардове, у часе росквіту карыды. Маўляў, смажаніну гатавалі з хвастоў баявых быкоў, якія пацярпелі паразу на арэне (гэта легенда).
У базавым рэцэпце з гародніны прысутнічаюць толькі цыбуля, часнок і морква, а замест памідораў і перцу часам проста заліваюць таматавы соус.
Далей – пашыраны варыянт з натуральнымі памідорамі і перцам, плюс салера і цыбуля-парэй.