«Мерджымек чорбасы» менавіта так і перакладаецца – суп-пюрэ з чырвонай сачавіцы.
Вельмі старажытная страва, якая згадвалася яшчэ ў Старым Запавеце.
Паводле Кнігі, у Ісака было два сыны: Ісаў, старэйшы, і Якаў, малодшы.
Старэйшы сын па праве першародства меў атрымаць у спадчыну ўсю маёмасць і большасць прывілеяў свайго бацькі.
Неяк прыйшоў ён з палявання стомлены, злы і галодны, і раптам адчуў пах сачавічнага супу:
«І сказаў Ісаў Якаву: дай мне паесці чырвонага, чырвонага гэтага, бо я стаміўся.
Але Якаў сказаў: прадай мне цяпер жа сваё першародства.
Ісаў сказаў: вось, я паміраю, што мне з гэтага першародства?
Якаў сказаў: прысягні мне цяпер жа. Ён прысягнуў яму і прадаў першародства сваё Якаву.
Якаў даў Ісаву хлеба і сачавічнага супу. Ён паеў, папіў, устаў і пайшоў.
Так Ісаў занядбаў сваё першародства.»
Быццё 25:30-34
Выглядае на тое, што найдаражэйшы супчык у гісторыі атрымаўся (калі патрэбныя дэталі – Стары Запавет, чытаем пра лёсы Ісава і Якава) 😉
Сёння гэта адзін з найбольш папулярных турэцкіх супоў. Яго можна сустрэць практычна ў кожнай забягалаўцы Стамбула.