Чакапулі (ჩაქაფული), ці, як часам сустракаецца, «чакафулі», у перакладзе азначае «мяса ў пене». Радзімай чакапулі лічыцца Кахеція.
Звычайна робяць вясной, калі шмат свежага эстрагону і іншай зеляніны.
Чакапулі часта гатуюць на Вялікдзень і Гіяргобу – дзень святого Георгія Пераможца, апекуна Грузіі.
Першапачаткова чакапулі гатавалі без віна і рэпкавай цыбулі, проста закладвалі ў рондаль слаямі мяса з зелянінай і зялёнай алычой і тушылі да гатовасці.
Але пазней заўважылі, што рэпкавая цыбуля ўзбагачае смак мяса, а віно робіць яго больш мяккім і духмяным.