Клэм-чаўдэр вядомы яшчэ з XVIII стагоддзя як спадчына маракоў: саланіна (цяпер бекон) і галеты (цяпер крэкеры) былі на кожным караблі. Ну а малюскі – справа нажыўная. Па старых амерыканскіх рэцэптах гэты суп першапачаткова быў больш густы і падобны да смажаніны.
Назва «Clam chowder» складаецца з двух англійскіх словаў. «Сlam» у ЗША выкарыстоўваюць для азначэння любых прыдатных у ежу двухстворкавых малюскаў. Ну а «сhowder» (пахлёбка), у сваю чаргу, паходзіць ад французскага «Chaudiere» (вялікі рондаль).
Ёсць два асноўныя віды клэм-чаўдэраў: Новаанглійскі, ці Бостанскі клэм-чаўдэр, у які дадаюць малако, і больш малады Манхэтанскі клэм-чаўдэр, у якім прысутнічаюць памідоры.
Натуральна, прыхільнікі розных відаў клэм-чаўдэра вядуць адчайныя халівары.
Так, напрыклад, у штаце Мэн у 1939 годзе адзін палітык падаў у Палату прадстаўнікоў законапраект пра ўвядзенне крымінальнай адказнасці за дадаванне памідораў у суп з малюскамі.
У якасці пакарання вінаваты павінен быў выкапаць загадзя закапаную бочку з малюскамі ў часе прыліву, што немагчыма.
Праўда, скончылася усё звычайным конкурсам па прыгатаванні клэм-чаўдэраў, і Манхэтанскі клэм-чаўдэр быў ушчэнт разгромлены.
Такім чынам, ніжэй – Новаанглійскі, альбо Бостанскі клэм-чаўдэр.