«Saba no miso ni», «Saba Misoni» з японскага так і перакладаецца – скумбрыя ў місо-соусе.
Гэта адзін з самых папулярных традыцыйных рэцэптаў у краіне.
Японцы кажуць, што рыба з зялёнай спіной (青 身 魚) заўсёды добра спалучаецца з місо-соусам.
Пад «рыбай з зялёнай спіной» маюцца на ўвазе скумбрыя, стаўрыда, сардзіна і сайра.
Ну а белую рыбу, кажуць, лепш гатаваць з соевым соусам.