Назва «Марынара» найбольш распаўсюджана ў Амерыцы, куды гэты соус завезлі італьянскія эмігранты і дзе ён найбольш папулярны. Сам жа соус родам з Неапалю, і таму ў Італіі, ды і ва ўсім астатнім свеце, яго найчасцей называюць «Неапалітанскі соус» (Napolitana).
Паводле легенды, яго вынайшлі ў XVI стагоддзі кухары на борце неапалітанскіх караблёў, што вярталіся з Амерыкі з грузам яшчэ экзатычных тады памідораў.
Асноўныя складнікі – аліўкавы алей, часнок і/альбо цыбуля і памідор, амаль заўсёды – базілік.
Дарэчы, у Італіі a la marinara – страва з рыбай ці морапрадуктамі, а не соус, так што галоўнае не заблытацца.