Мексіка: Таматавая Сальса “Піка-дэ-гая” (Tomato salsa “Pico de gallo”)

Паводле Authentic Mexican: Regional Cooking from the Heart of Mexico, сваю назву «Pico de gallo» («дзюба пеўня» ў перакладзе) соус атрымаў з-за падабенства з птушыным кормам.😏
Але ёсць і альтэрнатыўныя версіі. Адна з іх кажа, што соўс бралі вялікім і ўказальным пальцамі, і гэта рабіла руку падобнай да пеўневай дзюбы.🤏🏼 Другая версія – што перац серана падобны да дзюбы.🐔🐓

Дарэчы, слова «Salsa» перакладаецца з іспанскай проста як «соўс», таму трэба заўсёды ўдакладняць, якая менавіта сальса маецца на ўвазе.

Гэта незаменная штука для фахітас, бурытас ці начас, але цудоўна пасуе і проста да любога смажанага на грылі мяса.

Нягледзячы на тое, што піка-дэ-гая можна рабіць з любога гатунку чылі, класічнымі лічацца зялёныя халапенья і серана. Сальсу з такім перцам часта называюць «Salsa Mexicana» («мексіканскі соўс»), ці «Salsa Bandera» («соўс сцяга»), бо памідоры, цыбуля і чылі разам складаюцца ў колеры мексіканскага сцяга.

Яшчэ сярод магчымых варыянтаў назвы піка-дэ-гая – «salsa fresca» (свежы соўс), ці «salsa cruda» (сыры соўс).

Не варта блытаць са звычайнай таматавай сальсай «salsa roja» – чырвоны соўс. Яе робяць з вараных таматаў, і на смак яна падобная да кетчупа.

Пакінуць каментар