Сярэдняя Азія + Мусульманскі Усход: Кавурма-шурпа (абсмажвальная шурпа)

Кавурма (куурма) перакладаецца як «смажаны», ну а шурпа (ад арабскага شوربة‎‎ — шорба) – як «суп». Такім чынам – абсмажвальны суп.

У класічным варыянце гатуецца на базе абсмажанага ў казане на курдзючным тлушчы мяса з цыбуляй.
Першапачаткова з гародніны клалі толькі цыбулю і моркву.
Пазней дадаліся бульба, памідоры, перац і ўсё астатняе.

Далей – рэгіянальны Узбекскі «ташкенцкі» варыянт, з нутам. Ну і, на жаль, без казана…

Пакінуць каментар