Базавы соус на аснове белага ру і малака.
Ру (roux) — гэта абсмажаная ў масле мука, аснова шмат якіх соусаў, звычайна выкарыстоўваецца як загушчальнік.
Упершыню бешамель згадваецца ў 1651 годзе ў кнізе знакамітага кухара Франсуа Ла Варэнна «Французская кухня».
Па легендзе названы ў гонар Луі дэ Бешамеля, маркіза дэ Нуантэль (Louis Bechameil de Nointel), гофмайстра пры двары Людовіка XIV.