Іспанія: Паэлля (Paella)

Назва паходзіць ад лацінскага слова patella – «патэльня».

Лічыцца, што правобраз паэллі ўзнік яшчэ ў сяреднявеччы: у XV-XVI стагоддзях страва згадвалася як «валенсійскі рыс», а першы задакументаваны рэцэпт з’явіўся ў XVIII стагоддзі. 

Рыс, дарэчы, у Еўропу прывёз Аляксандр Македонскі, а шафран на тэрыторыі Іспаніі пачалі вырошчваць яшчэ ў арабскі перыяд, пасля IIX стагоддзя.

Найбольш папулярныя віды паэллі – валенсійская паэлля (paella valenciana), паэлля мікста (paella mixta) і паэлля з морапрадуктамі (paella marinera).

Робім самую складаную паэллю – paella mixta на базе мяса і морапрадуктаў. Яе яшчэ паэтычна называюць «мора і горы» («mar y montaña»). 
Напрыканцы распавяду пра іншыя папулярныя варыянты паэллі.

Пакінуць каментар