Калі вам надакучыла смажаная рыба, запечаная рыба, прыпушчаная рыба, вараная рыба і ўсялякія рыбныя катлеты – ёсць нагода прыгатаваць апетытны і сакавіты латвійскі рыбны пудынг.
На латышскай гэта гучыць як «Zivju pudiņš».
- белая рыба альбо рыбнае філе – 400 г
- хлеб белы пшанічны – 2 кавалкі альбо адна няздобная булачка
- малако – 150-200 мл (малаком кантралюецца гушчыня)
- яйка – 3 шт.
- цыбуля рэпкавая – 2 сярэдніх альбо 3 невялікіх
- масла сметанковае – 0, 5 ст. л.
- паніравальныя сухары
- сыр (жоўты)
- смятана
- соль, перац, спецыі (мускатны арэх)

Белы хлеб замачыць у малацэ:

Рыбу разабраць, аддзяліць філе (калі першапачаткова не выкарыстоўваецца рыбнае філе). Нарэзаць на невялікія кавалачкі.
Цыбулю нарэзаць даволі дробна:

Цыбулю пасераваць у сметанковым масле да празрыстасці:

Філе рыбы прапусціць праз мясарубку разам з замочаным у малацэ хлебам і абсмажанай цыбуляй. Можна замест гэтага ўзбіць у блендары:

Калі падабаецца прысмак смажанай цыбулі, палову цыбулі можна адкласці і дадаць пасля ўзбівання:

Падрыхтаваць яйкі: чым больш яек і чым менш малака, тым цвярдзейшая будзе запяканка:

Узбіць яйкі ў блендары:

Спалучыць з рыбай, дадаць соль і перац:

Старанна перамяшаць, праверыць на соль і перац.
Форму для запякання змазаць сметанковым маслам і пасыпаць паніравальнымі сухарамі:

Выкласці рыбную масу ў форму для запякання тоўстым слоем:

Пасыпаць цёртым сырам:

І – злёгку – мускатным арэхам:

Запякаць пры 200 °C дзесьці 1 гадзіну 15 хвілін – час залежыць ад духоўкі і таўшчыні слою:

Найлепшы варыянт падачы – са смятанай, змяшанай з мускатным арэхам:
