Альпійскі горны рэгіён (Германія, Аўстрыя, Швейцарыя і Эльзас): Мясная салата (Wurstsalat)

Традыцыйная альпійская салата, надзвычай папулярная ў Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і Эльзасе.

У Германіі называюць Bayerischer Wurstsalat, у Аўстрыі Saure Wurst, у Швейцарыі Schweizer Wurstsalat і г. д.

А ў Швабіі дык наогул дадаюць крывянку… 😍

  • свіная падвэнджаная кілбаса (нямецкая Ліён (Lyoner) ці Рэгенсбургер (Regensburger Wurst), беларуская – «Как раньше») – 400 г
  • цыбуля рэпкавая (найлепш чырвоная) – 1-2 шт. (залежыць ад памеру)
  • агуркі/карнішоны – на смак
  • аліўкавы алей – 50 мл
  • белы воцат + (калі ёсць) цыбулевы воцат – 30+30 мл
  • цукар – 0.5 1 ч. л. (на смак)
  • зялёная цыбуля пучок (на смак)
  • соль, перац

Гатуем «Bayerischer Wurstsalat» Баварскую мясную салату, выкарыстоўваючы кілбасу «Как раньше»😉:

Кілбасу ачысціць ад скуркі і нарэзаць саломкай альбо на дробныя кубікі:

Цыбулю нарэзаць тонкімі паўколцамі і адправіць да кілбасы:

Агуркі/карнішоны нарэзаць на тонкія пласцінкі (невялікія) і таксама адправіць да кілбасы:

Соус:

У аліўкавы алей дадаць воцаты, свежамолаты перац, соль і цукар:

Добра перамяшаць. Павінен атрымацца саладкаваты і даволі рэзкі марынад:

Дадаць у салату соус, перамяшаць:

Соусу павінна быць даволі шмат, каб яго было відаць на дне салатніцы:

Пакінуць у лядоўні настаяцца хвілін на 30-45 (не менш).

Перад падачай загадзя достаць з лядоўні: салата не павінна быць халоднай, інакш з’явіцца непрыемны прысмак тлушчу.

Падаваць з дробна нарэзанай зялёнай цыбуляй, свежымі завітушкамі (ці хлебам) і (абавязкова!) свежым півам 🍺.

Ну а хлебам варта вымачаць рэшткі соусу😋.


💡Часам, каб дамагчыся больш мяккага смаку, соус разводзяць вадой.
Агуркі-карнішоны дадатак апцыянальны, але вельмі распаўсюджаны, асабліва ў Баварыі. Самы аўтахтонны варыянт толькі кілбаса і цыбуля.

Швейцарскі варыянт (Schweizer Wurstsalat):

  • Дадаць тонка нарэзаны сыр (пажадана казіны).
  • Цалкам дапушчальна пакласці нарэзаную на тонкія пласцінкі радыску.

Швабскі варыянт (Schwäbischer Wurstsalat):

  • Напалову складаецца з крывяной кілбасы.

А часам кілбасу наразаюць нават так:


А вось і першая сустрэча з Bayerischer Wurstsalat💗:

Ну і наўздагон першая сустрэча са швейцарскім Wurstsalat:

Danke schön, Ingo!