Тайскі курыны булён

Відавочна, шо набор спецый і гародніны для булёну ў Тайландзе, мякка кажучы, не зусім супадае з нашымі еўрапейскімі традыцыйнымі букетамі гарні.

Далей – найбольш распаўсюджаны варыянт курынага булёну, які ідэальна пасуе, напрыклад, для супоў Том Кха альбо Том Ям.

  • курыны набор для булёну (косткі)
  • часнок – 3-5 зубцоў
  • дайкон – 5 см (можна замяніць на цыбулю)
  • леманграс – адна палка, можна выкарыстоўваць і верхнія непатрэбныя часткі
  • насенне альбо сцябліны каляндры

Курыныя косткі заліць халоднай вадой:

Давесці да кіпення на моцным агні, затым зменшыць агонь і павольна варыць 45 хвілін, здымаючы пену.

Тым часам падрыхтаваць гародніну:

Дайкон ачысціць і нарэзаць на колцы.
Часнок ачысціць і злёгку раздушыць нажом.
Леманграс нарэзаць на сегменты і крыху адбіць тыльным бокам нажа:

Дадаць гародніну і спецыі ў булён:

Варыць яшчэ 45 хвілін, затым працадзіць:

Гатовы булён можна замарожваць і выкарыстоўваць па неабходнасці.

Пакінуць каментар