Азербайджан: Сырдак з рыбай (рыба ў таматава-часночным соусе)

Сырдак з рыбай крыху менш папулярны за сырдак з баклажанамі, але не менш смачны.
«Сырдак», дарэчы, перакладаецца з талышскай мовы як «часнок» і «абсмажваць», і няма там ані сыру, ані качкі...😉

  • рыба белая – 400-500 г 
  • памідоры – 3-4 сярэдніх (чым больш памідораў, тым больш соусу)
  • часнок – 7-9 зубцоў (можна больш, калі падабаецца яркі часнаковы прысмак)
  • цукар каля 1 ч. л., колькасць залежыць ад салодкасці памідораў
  • зеляніна (кінза, базілік – абавязкова, эстрагон – вельмі пажадана, плюс пятрушка). Зеляніны трэба даволі шмат. Можна выкарыстоўваць сухі эстрагон.
  • соль, перац

Найлепшымі гатункамі рыбы для сырдака лічацца кутум, судак і асятрына. Але можна выкарыстоўваць любую не кашчавую і не дробную рыбу.

Далей на прыкладзе судака:

Рыбу нарэзаць на кавалкі, пасаліць, папярчыць:

На патэльні разагрэць раслінны алей і абсмажыць рыбу амаль да гатовасці:

Памідоры аблупіць неміласэрна (ну ці бязлітасна😉):

У рондаль змясціць працёртыя (альбо ўзбітыя блендэрам) памідоры.
Дадаць здробнены часнок:

Пракіпяціць на сярэднім агні каля 10-15 хвілін.

Дадаць соль, цукар і перац  павінна атрымацца злёгку саладкаватая, з кіслінкай, сумесь.

Пакласці смажаную рыбу:

Тушыць на сярэднім агні да гатовасці рыбы.

Дадаць насечаную зеляніну (☝️зеляніны не шкадаваць):

Можна падаваць як у гарачым, так і ў халодным выглядзе:

Пакінуць каментар