Азербайджан: Сырдак з баклажанамі (баклажаны з часнаком у таматавым соусе)

«Сырдак» («сір» і «даг») перакладаецца з талышскай мовы як «часнок» і «абсмажваць».
Ну а талышы адна з народнасцяў, што жывуць на тэрыторыі Азербайджана.

Найбольш папулярны сырдак з баклажанамі, але бывае яшчэ і сырдак з рыбай.

  • баклажаны – 1 сярэдняга памеру
  • памідоры – 2-3 сярэдніх (чым больш памідораў, тым больш соусу)
  • часнок – 7-9 зубцоў, але можна і больш
  • цукар каля 1 ч. л., колькасць залежыць ад салодкасці памідораў
  • зеляніна (кінза, базілік – абавязкова, эстрагон вельмі пажадана, плюс пятрушка). Зеляніны трэба даволі шмат. Можна выкарыстоўваць сухі эстрагон.
  • соль, перац

Баклажаны пачысціць «зебрай» і нарэзаць на тоўстыя колцы.
Калі баклажаны гаркавяць (старыя альбо невядомага гатунку), варта пасыпаць соллю і пакінуць на паўгадзіны, а потым прамыць вадой. Такая працэдура прыбярэ гаркату:

Абсмажыць баклажаны ў раслінным алеі да залацістай скарынкі:

Памідоры аблупіць бязлітасна:

Памідоры здрабніць блендэрам ці працерці праз сіта, дадаць душаны часнок:

Пракіпяціць на сярэднім агні каля 3-5 хвілін.

Дадаць соль, цукар і перац павінна атрымацца злёгку саладкаватая, з кіслінкай, сумесь.

Пакласці баклажаны:

Тушыць на сярэднім агні да гатовасці хвілін 5-10. ☝️ Важна не ператушыць, інакш баклажаны ператворацца ў кашу.

Дадаць насечаную зеляніну.

Можна падаваць як у гарачым, так і ў халодным выглядзе:

Пакінуць каментар