Галоўная фішка стравы – густы, вельмі насычаны соус з гародніны.
• карп – 1 шт.
• цыбуля рэпкавая – 1 вялікая
• памідоры – 2 сярэдніх
• сок таматавы – 200 мл
• віно белае – 150 мл
• масла сметанковае – 1 ст. л.
• зеляніна (пятрушка, кроп) – па паўпучка
• соль, перац, спецыі (папрыка, кумін, чабер (можна замяніць на базілік))

Памідоры аблупіць бязлітасна і дробна нарэзаць.
Зеляніну дробна насекчы.
Карпа (калі тушка) нарэзаць упоперак на кавалкі таўшчынёй каля 2 см, нацерці соллю, перцам і спецыямі.
Калі філе – на кавалкі каля 5 см:


Цыбулю нарэзаць на паўколцы, заліць вадой і давесці да кіпення.
Адкінуць і пакласці ў цеплатрывалую форму (з накрыўкай):

Дадаць сметанковае масла, дробна нарэзаныя памідоры, соль, перац і спецыі:

Уліць белае віно, дадаць дробна насечаную зеляніну:

Пакласці зверху кавалкі карпа і заліць таматавым сокам:

Накрыць накрыўкай і тушыць 30 хвілін у разагрэтай да 200 °C духоўцы.
Дастаць з духоўкі, выняць карпа.
Цыбулю і памідоры пюраваць блендэрам:

Падаваць, паліўшы атрыманым соусам рыбу і пасыпаўшы дробна насечанай зелянінай:

Найлепшы гарнір – смажаная ці запечаная бульба.