Папулярны лёгкі балгарскі суп, па-балгарску «Спаначена супа с ориз».
У базавым варыянце з гародніны тут, акрамя шпінату – толькі цыбуля і морква.
Але ў сваіх рэцэптах балгары часта дадаюць часнок, хвосцікавую салеру ці памідоры, ну ці ўсё адразу.
Ніжэй – класічны варыянт без усялякіх дадаткаў.
- шпінат – 350 г
- цыбуля рэпкавая – 1 вялікая альбо 2 сярэдніх
- морква – 1 вялікая
- мука – 1 ст. л. без горкі
- рыс – траціна шклянкі (крухмалісты, не басмаці)
- яйка – 2 шт.
- ёгурт – 150 г
- масла сметанковае ці раслінны алей
- зеляніна (пятрушка) – паўпучка
- папрыка – ст. л. без горкі
- соль, перац, спецыі (чабер)

Цыбулю дробна нашаткаваць.
Шпінат нашаткаваць на буйныя кавалкі (сустракаюцца і рэцэпты, у якіх закладваюць лісце цалкам). У скрайнім выпадку дапушчальна выкарыстоўваць замарожаны шпінат.
Моркву нарэзаць на невялікія кубікі:

Цыбулю пасераваць на сметанковым масле альбо раслінным алеі да празрыстага:

Пакласці моркву і абсмажыць да размякчэння:

Калі выкарыстоўваюцца памідоры, ці салера, ці часнок – памідоры нарэзаць на невялікія кубікі, а часнок і салеру – на пласцінкі. Дадаць іх да засмажкі і яшчэ крыху абсмажыць.
Усыпаць муку, заправіць папрыкай і чаберам:

Крыху абсмажыць:

Уліць трошкі вады і старанна перамяшаць, каб не ўтвараліся камякі:

Пакласці шпінат:

Уліць яшчэ крыху вады і злёгку пратушыць да размякчэння шпінату:

Спалучыць з 1,5 – 1,8 літра гародніннага булёну ці вады (колькасць залежыць ад пажаданай гушчыні):

Дадаць рыс, пасаліць і папярчыць:

Варыць да гатовасці рысу.
Прыгатаваць заправу:

Яйкі ўзбіць з ёгуртам:

Дадаць крыху вадкасці з супу, каб зраўняць тэмпературу, узбіць:

Зняць чорбу з агню, даць крыху астыць і дадаць заправу, увесь час памешваючы.
Больш кіпяціць чорбу нельга, інакш згорнецца яечная заправа.
Падаваць, пасыпаўшы дробна насечанай зелянінай:


Часам пасыпаюць нацёртай брынзай.😋