Смятанны соус

Традыцыйны смятанны соус, распаўсюджаны ва ўсім свеце.

Класічны смятанны соус

• смятана – 0,5 шклянкі
• цукар – дробка
• соль – 0,5 ч. л
• перац молаты чорны


Злучыць смятану (тлустасць выбіраеце самі, падыдзе любая) з цукрам, соллю і молатым перцам:

Перамяшаць да аднароднасці:

Калі соус будзе недастаткова кіслы, у яго можна дадаць крыху кіслага соку (тыпу гранатавага) альбо воцату.


Класічны смятанны соус на муцэ

• смятана – 500 г
• мука – 2 ст. л. без горкі
• сметанковае масла – 25 г
• соль, цукар, перац, спецыі


Правільны варыянт прыгатавання:

Муку пасераваць да светла-жоўтага адцення на сухой патэльні, увесь час памешваючы:

Даць муцэ злёгку астыць, пакласці сметанковае масла:

Перамяшаць, трымаючы патэльню на павольным агні, да аднароднасці – каб не засталося камякоў:

На гэтым этапе можна дадаць мясны булён і старанна размяшаць. Гэта не абавязкова, але часам варта падкрэсліць мясны прысмак.

Паступова, памешваючы, увесці смятану.

Атрыманую сумесь давесці да кіпення, пастаянна памешваючы, дадаць соль, цукар, перац і спецыі і варыць на павольным агні 3-4 хвіліны:

Калі неабходна – працадзіць (прыбраць камякі) і яшчэ раз давесці да кіпення.


Варыянт для лянівых:

У патэльню наліць смятану, давесці яе да кіпення.

Усыпаць муку, старанна размешваючы, затым папярчыць і пасаліць, зноў давесці да кіпення.

Гатовы соус працадзіць (хаця, раз ужо гэта варыянт для лянівых, дык навошта? 😉)


Класічныя дадаткі для смятаннага соусу:

• мускатны арэх
• 2 ч. л. гарчыцы (для рыбы)
• часнок (для мяса)
• расцёрты жаўток укрутую зваранага яйка
• 1/4 шклянкі расліннага алею
• 2 ст. л. насечанай зеляніны
• 1 ст. л. таматнай пасты
• 1 ст. л. нацёртай на дробнай тарцы рэпкавай цыбулі

Пакінуць каментар