Польшча: Соус з вэнджанага тварагу

У Польшчы ёсць такі цікавы прадукт, як вэнджаны тварог.
Пры вырабе яго спачатку традыцыйна замочваюць у расоле, а потым вэндзяць пры тэмпературы каля 55-60 °C на працягу некалькіх гадзін дымам ад гарачай драўніны лісцяных гатункаў.

Ачмурэнны дадатак да бутэрбродаў і салатаў!
Пры дадаванні да гарачых страваў
напрыклад, да пасты надае ім адметны вэнджаны прысмак.
Ды і проста сам па сабе ён вельмі смачны – асабліва з гарачай салодкай гарбатай.😋

Карацей, калі ўбачыце ў продажы – бярыце.👍

А яшчэ з яго робяць соус – для мяса ці бутэрбродаў.

  • цыбуля рэпкавая – 1 сярэдняя
  • тварог вэнджаны – 200 г
  • вяршкі 12% – 50-100 мл

Цыбулю нарэзаць на тонкія чвэрцьколцы і абсмажыць да залацістага колеру:

Дадаць здробнены тварог і тушыць некалькі хвілін на мінімальным агні, каб смакі і пахі перамяшаліся:

Адправіць у блендэр:

Уліць вяршкі і ўзбіць да неабходнай кансістэнцыі: для мяса – больш вадкай, для бутэрбродаў – менш.
Пасаліць і папярчыць на смак:

Пакінуць каментар