Балгарыя: Запечаная ў пергаменце брынза (Сирене в пергамент)

Класічная балгарская закуска.

Проста і хутка.

  • брынза — 300 г
  • масла сметанковае — 30 г   
  • размарын, чабор, маяран, перац чорны (свежамолаты)

Для запякання патрэбна добрая расольная балгарская брынза з каровінага малака.
Калі яна занадта салёная – замачыць у малацэ на паўгадзіны.

Травы і спецыі змяшаць:

Абкачаць брынзу ў спецыях:

Пергамент (паперу для выпечкі) шчодра змазаць сметанковым маслам.
Пакласці абкачаны ў спецыях кавалак брынзы на пергамент:

Пакласці зверху пару кавалкаў масла і загарнуць брынзу ў пергамент:

Запякаць у духоўцы, разагрэтай да 180-200°C, хвілін 30-35. З вентыляцыяй 25-30.

☝️Разгортваць акуратна папера гарачая:

Падаваць адразу, пакуль сярэдзінка брынзы яшчэ мяккая, з хлебам альбо гароднінай. Альбо і з тым, і з другім:


Можна рабіць некалькі слаёў, пераклаўшы гароднінай напрыклад, перцам альбо памідорам.

Пакінуць каментар