Густы сытны суп, які ядуць і гарачым, і халодным.
Падыходзіць для веганаў.
- фасоля чырвоная, буйны гатунак – 300 г
- цыбуля рэпкавая – 1 сярэдняя
- бульба – 2-3 сярэдніх
- часнок – 5-6 зубчыкаў
- тамат-паста – 1 ст. л. (па жаданні)
- кінза – пучок
- соль, перац, спецыі (хмелі-сунэлі – 1 ч. л., можна з горкай, плюс можна ўзмацніць каляндру і пажытнік)
Фасолю прамыць і замачыць у халоднай вадзе гадзіны на чатыры, а лепш на ноч:

Фасолю прамыць яшчэ раз, заліць халоднай вадой і варыць да мяккасці – з паўтары гадзіны.
Калі фасоля гатовая, адкласці палову, а астатняе пюраваць паглыбным блендэрам.
У некаторых варыянтах рэцэпта пюруюць усю фасолю – тут як падабаецца:

Тым часам цыбулю і бульбу нарэзаць на кубікі невялікага памеру:

Абсмажыць цыбулю да залацістага:

Адправіць бульбу да смажанай цыбулі:

Уліць 100-150 мл вады і тушыць пад накрыўкай да мяккасці бульбы.
На дадзеным этапе можна пакласці таматавую пасту і яшчэ крыху пратушыць – з’явіцца лёгкая кіслінка:

Сумесь бульбы і цыбулі злучыць са зваранай і пюраванай фасоляй.
Дадаць душаны часнок, соль, перац і спецыі.
Накрыць накрыўкай і варыць яшчэ каля 10 хвілін.
Тым часам асноўную частку кінзы насекчы на даволі буйныя кавалкі:

У гатовы суп дадаць насечаную на буйныя кавалкі кінзу і даць настаяцца.
Падаваць, пасыпаўшы дробна насечанымі рэшткамі кінзы:


Цалкам дапушчальна рабіць шэшамадзі і з кансерваванай фасолі – проста ўзяць пару бляшанак чырвонай фасолі, змесціва адной з якіх пюраваць.
Не зусім па правілах, затое часу на гатаванне пойдзе значна менш.😉