Індыя: Шахі-панір (Shahi paneer)

«Шахі панір» (Shahi paneer) перакладаецца як «каралеўскі панір».
Часам яго яшчэ называюць «панір Раджвадзі» (paneer Rajwadi) «панір Раджы».

Уяўляе з сябе кавалачкі паніру свежага кіслага сыру ў густым сметанковым соусе з таматаў, цыбулі і арэхаў, шчодра ўзбагачаным індыйскімі спецыямі.

Прыйшоў з кухні Вялікіх Маголаў. Першапачаткова ў ім не было памідораў, і гатавалі яго на базе ёгурту з вялікай колькасцю арэхаў.

Звычайна падаюць з рысам, ці з аладкамі наан, ці з аладкамі році.

Ніжэй пенджабская версія з памідорамі.

  • панір – 250 г
  • арэхі кеш’ю ці міндалю – 40 г
  • цыбуля чырвоная – адна невялікая цыбуліна
  • памідор – 1 сярэдні
  • імбір – памерам з пушку запалак
  • вяршкі – 200-250 мл
  • топленае масла – 2 ст. л.
  • цукар – на смак
  • соль – на смак
  • спецыі – лепш за ўсё індыйская сумесь для шахі-паніру

Але можна ўзяць класічную сумесь «гарам масала» (garam masala) і дадаць, па магчымасці, наступнае:

  • пажытнік (инд. Methi)
  • куркума
  • чырвоны перац
  • кумін (зіра)
  • аніс
  • грануляваны часнок
  • сушанае манга

Ну і, на ўсялякі, склад «гарам масала»:

  • фенхель (инд. saunf)
  • індыйскі лаўровы ліст ці малабатрум (інд. tej patta)
  • чорный і белы перац гарошкам (інд. kali/safed mirch)
  • гваздзіка (інд. laung)
  • карыца (інд. dālacini)
  • мускатны арэх (інд. javitri)
  • кардамон (інд. ilaici)
  • кмен (інд. jīra)
  • насёна каляндры (інд. dhania)
  • парашок чырвонага чылі (інд. lāl mirch)

Цыбулю нарэзаць як мага драбней.
Імбір нацерці на дробнай тарцы.
Панір нарэзаць на невялікія кубікі.
Памідор аблупіць бязлітасна і здрабніць у пюрэ – можна блендэрам, а можна проста нацерці на буйной тарцы:

Вяршкі падагрэць і змяшаць з шафранам ці куркумой:

Даць настаяцца:

Арэхі кеш’ю ці міндалю здрабніць (как мага драбней):

У патэльню наліць крыху вады.
Дадаць імбір і цыбулю.
Варыць да мяккасці – хвілін 8-10:

Калі патрэбна ідэальная кансістэнцыя здрабніць блендэрам.
У выніку павінна атрымацца цыбульна-імбірнае пюрэ:

Разагрэць у патэльні топленае масла:

Уліць таматавае і цыбульна-імбірнае пюрэ:

Кіпяціць, памешваючы, на даволі актыўным агні – пакуль большая частка вадкасці не выпарыцца:

Засыпаць арэхі, цукар і спецыі:

Тушыць, памешваючы, пару хвілін – каб пахі змяшаліся:

Пакласці панір, перамяшаць:

Уліць вяршкі з шафранам:

Давесці да пажаданай гушчыні:

Падаваць, як ужо казалі вышэй, з рысам, альбо з аладкамі наан, альбо з аладкамі році:

बॉन एपेतीत!


Часам замест паніру выкарыстоўваюць чэну (ці чхену) яшчэ адзін варыянт індыйскага сыру. Такую страву называюць «Shahi chhena» ці «chhena Rajwadi».😌

Пакінуць каментар