Францыя: Мядовы соус (Sauce Au Miel)

Ідэальны соус для салатаў з запечанага бурака.

Калі дадаць душаны часнок цудоўна дапасуецца да крыльцаў грыль.😋

  • мёд – 3 ст. л., альбо 50 мл
  • аліўкавы алей халоднага выціскання – 3 ст. л., альбо 50 мл
  • бальзамічны воцат – 3 ст. л, альбо 50 мл
  • цыбуля рэпкавая (чырвоная альбо шалот) 1 маленькая цыбуліна
  • гарчыца – 1 ч. л. (калі вострая – 0,5 ч. л.)
  • соль, перац – на смак

Калі мёд зацукраваны – разагрэць да празрыстага:

Цыбулю вельмі дробна парэзаць:

Дадаць бальзамічны воцат:

Пакінуць на пару хвілін, каб загасіць гаркавасць цыбулі.

Адправіць у блендар і, увесь час памешваючы венцам, па кроплі ўвесці аліўкавы алей:

Дадаць мёд і гарчыцу. Старанна вымяшаць.
Пасаліць і папярчыць:

Даць настаяцца:


Ідэальна для страваў з бурака альбо іншай гародніны з мяккім смакам.
Ну а з душаным часнаком для прыгатаванага на грылі мяса.

Суадносіны інгрэдыентаў можна мяняць, зыходзячы з таго, чаго больш хочацца кіславатага альбо саладкаватага.

Пакінуць каментар