Беларусь: Боршч са шчаўем

Суп дзяцінства…

Часам яго рабілі на ялавічным булёне з кавалкамі мяса, але мне запомніўся менавіта гэты, вегетарыянскі варыянт.

Абсалютна самадастатковы суп, не патрабуе ніякіх адмысловых запраў, аздобаў, дадаткаў і г. д.

  • шчаўе свежае 200 г (калі марынаванае 1 слоік 0,5 л)
  • цыбуля рэпкавая 2 вялікія
  • морква 2 вялікія
  • яйка 4-5 шт.
  • таматавая паста – 1 ст. л.
  • цукар 0,5 ч. л.
  • смятана
  • соль, перац

Шчаўе перабраць і прамыць:

Калі выкарыстоўваеце марынаванае тады проста адкрыць слоік.😉

Свежае шчаўе нашаткаваць, але не задробна:

Падрыхтаваць гародніну:

Цыбулю і моркву нарэзаць на невялікія кубікі:

Абсмажыць да залацістага колеру:

Дадаць соль, перац і таматавую пасту і абсмажваць яшчэ пару хвілін:

Даліць крыху вады ці булёну і тушыць 5-7 хвілін:

Перакласці заправу ў рондаль, дадаць нарэзанае шчаўе і развесці вадой ці булёнам да пажаданай кансістэнцыі.

Зварыць два яйкі. Іх можна пакласці ў гатовы суп палавінкамі перад падачай, а можна насекчы на кубікі пажаданага памеру тут як падабаецца.

Астатнія яйкі (2 ці 3) узбіць у міксеры да аднароднай кансістэнцыі:

Давесці суп да кіпення і ўліць тонкім струменьчыкам узбітыя яйкі, актыўна пры гэтым мяшаючы.

💡Ад актыўнасці ўлівання і мяшання будзе залежаць выгляд супу ці больш густы і аднародны, ці з буйнымі яечнымі валокнамі. Тут што больш цешыць вока, а смачна будзе ў любым выпадку.😉

Спраўдзіць соль, перац, дадаць цукар. Гатовасць гэтага супу кожны вызначае сам хтосьці любіць гародніну памякчэй, а хтосьці хоча, каб было што пажаваць. Я вару яго прыкладна 10-15 хв.

Падаваць са смятанай і варанымі яйкамі:


Ідэальна заядаць варанай ці запечанай бульбай.

💡Марынаванае шчаўе лепш браць як мінімум польскае – у ім менш тоўстых валокнаў.

Пакінуць каментар