Чарнагорыя: Рыбл’я чорба (Riblja Corba) (Рыбны суп)

Класіка любога чарнагорскага рэстарана.

• рыба марская (чым больш гатункаў і чым свяжэйшая, тым лепш) – 1 кг, калі філе – 700 г
• цыбуля рэпкавая – 2 сярэдніх
• морква – 2 сярэдніх
• часнок – 3-5 зубчыкаў
• мука – 1,5 ст. л.
• папрыка 1 ст. л.
• зеляніна – пятрушка, паўпучка
• соль, перац, спецыі (перац чорны, англійскі, лаўровы ліст)


Рыбу ачысціць і філетаваць, з галоваў і касцей зварыць Булён (варта дадаць цыбулю, салеру, кроп і спецыі).
Можна выкарыстоўваць любыя рыбныя косткі:

Булён працадзіць:

Рыбнае філе нарэзаць на кавалкі памерам з грэцкі арэх:

У прынцыпе, можна зварыць чорбу, выкарыстоўваючы толькі рыбнае філе: нарэзаць яго на кубікі і адварыць з лаўровым лістом і чорным перцам да гатовасці (хвілін 10-15). Але смак у такой чорбы будзе ўжо не зусім чарнагорскі.☹️

Цыбулю дробна нашаткаваць, моркву нарэзаць на кубікі.

Абсмажыць цыбулю да залацістага:

Пакласці моркву, душаны часнок і абсмажваць яшчэ хвілін пяць:

Дадаць муку і папрыку і абсмажваць яшчэ хвіліну (больш не варта, інакш папрыка пачне падгараць):

Уліць крыху булёну і злёгку пратушыць:

Спалучыць з рыбай і булёнам. Праверыць на соль, перац. Варыць хвілін 15 да гатовасці.

Падаваць, пасыпаўшы дробна насечанай пятрушкай:

Пакінуць каментар