Пастынеры – армянскія стравы з мяса (звычайна бараніны), спачатку абсмажанага, а затым пратушанага з гароднінай.
Ніжэй – рэцэпт пастынера з гарбузом і памідорамі.
- бараніна – 500 г
- гарбуз – 400 г
- памідоры – 4-5 невялікіх
- цыбуля рэпкавая – 2 сярэдніх
- часнок – 3-5 зубчыкаў
- зеляніна (кінза, пятрушка) – па пучку
- смятана – 100 мл
- соль, перац, спецыі (лаўровы ліст, чабер, базілік, чабор, эстрагон)

Бараніну нарэзаць на кавалкі памерам прыкладна з пушку запалак:

Пасаліць і папярчыць:

Мяса пажадана абсмажыць у сумесі расліннага і сметанковага масла (але гэта па жаданні):

Абсмажыць мяса да залацістай скарынкі:

Уліць крыху вады ці булёну (каб амаль пакрыць мяса) і тушыць на павольным агні амаль да гатовасці:

Гарбуз ачысціць і насекчы на невялікія кубікі.
Часнок нарэзаць на пласцінкі, цыбулю – на чвэрцьколцы.
Памідоры – як падабаецца: можна і на колцы, і дробна. Я люблю буйнымі кавалкамі:

Зеляніну дробна насекчы:

Гарбуз абсмажыць на сярэднім агні под накрыўкай да мяккасці.
Трэба быць уважлівым, бо некаторыя гатункі гарбуза робяцца мяккімі ўмомант:

Цыбулю і часнок абсмажыць да празрыстасці:

Дадаць крыху булёну з бараніны, смятану і лаўровы ліст:

Пратушыць 3-4 хвіліны, дадаць спецыі:

У рондаль для запякання пакласці мяса з булёнам:

Затым цыбулю:

Пасыпаць зелянінай:

Затым слой гарбуза:

І, нарэшце, памідоры:

Запякаць пад накрыўкай у разагрэтай да 170-180°C духоўцы да гатовасці, хвілін 30-40 (час залежыць ад таўшчыні слою.
Калі падабаецца падсушаны варыянт – зняць накрыўку і запякаць яшчэ 10 хвілін.
Перад падачай пасыпаць насечанай зелянінай:

Гародніны павінна быць больш, чым мяса.
Класічныя варыянты гародніны – гарбуз, струковая фасоля, памідоры, вараная белая фасоля. Часам – бульба.
Можна рабіць з цяляціны ці казляціны, але класіка – бараніна.
Часам у абсмажаную цыбулю смятяну не дадаюць.