Усё вельмі проста: оўдух (ovduq) – гэта даграмач з мясам.😐
дАграмач
- катык (можна замяніць на ёгурт) – 1 л
- вада – 0,5 л
- агуркі – 3 сярэдніх
- яйкі – 4-5
- часнок – 2-3 зубцы
- цыбуля зялёная – пучок
- зеляніна (кінза, кроп, базілік – абавязкова, эстрагон, мята (крыху) – вельмі някепска)
- цукар
- соль, перац
мяса
- мяса – 200-250 г (звычайна ялавічына, але можна любое іншае і нават фарш)
Робім на прыкладзе ялавічыны:

Ялавічыну зварыць, дастаць з булёну (булён варта замарозіць, калі-небудзь прыдасца):

Астудзіць, нарэзаць на дробныя кавалачкі:

Пакуль варыцца мяса, прыгатаваць даграмач.
Спалучыць даграмач з мясам. Вуаля! Оўдух гатовы:

