Румынія + Малдова: Часнаковы соус «Муждэй» (Mujdei)

Крыху спрошчаны варыянт міжземнаморскага соусу аёлі.
Проста муждэй хутчэй, разведзены вадкасцю цёрты часнок, у той час як аёлі – соус паставісты, па кансістэнцыі як маянэз.

У базавым варыянце часнок проста расціраюць з соллю і разводзяць вадой.
Ніжэй – сучасны муждэй з пятрушкай і без.

  • часнок – 7-9 зубцоў
  • аліўкавы алей – 50 мл
  • булён (мясны ці гароднінны) – 100-200 мл
  • соль, перац

У ступцы спалучыць часнок з соллю:

Расцерці да атрымання па магчымасці аднароднай масы:

Дадаць свежамолаты перац:

Уліць аліўкавы алей, расцерці (калі дадаваць па кроплі і ве-е-ельмі доўга пераціраць – атрымаецца базавы варыянт соусу аёлі).
Для соусу, які мы робім, гэта не патрэбна:

Развесці булёнам да пажаданай кансістэнцыі і добра перамяшаць, бо часнок можа асесці на дне:


Для соусу муждэй з пятрушкай – дадаць у соус насечаную зеляніну і расцерці:

Перад ужываннем таксама старанна перамяшаць:


У некаторых рэгіёнах соус, у залежнасці ад патрэбнай кансістэнцыі, разводзяць вадой, воцатам, лімонным (і нават таматавым!) сокам альбо вяршкамі.

Часта кладуць зеляніну ці папрыку, часам – грэцкі арэхі.

Падаюць і да мясных, і да рыбных, і да гароднінных страваў, а таксам да брынзы і мамалыгі.

Пакінуць каментар