Польшча: «Мізэрыя» (Mizeria) – салата з агуркоў

Адзна з найпапулярнейшых салатаў у Польшчы.

Паводле легенды, фанабэрыстая польская арыстакратыя дала гэтай традыцыйнай сялянскай салатцы паблажлівую назву «мізэрыя» ад французскага слова misère, якое перкаладаецца як «жабрацтва». Як бы там ні было, фанабэрыстая польская арыстакратыя адышла ў лепшы свет, а мізэрыя цяпер – практычна на кожным польскім стале.

  • агуркі – 1 вялікі, каля 350-400 г
  • ёгурт ці смятана (можна змяшаць у пажаданых прапорцыях) – 150 мл
  • кроп – паўпучка
  • цукар – 0,5 ч. л. (тут усё прыблізна, на смак)
  • цытрынавы сок ці воцат – таксама на смак, часам яго не выкарыстоўваюць зусім
  • соль, перац (плюс часам дадаюць мускатны арэх, па жаданні)

Ніжэй – класічны варыянт са смятанай:

Агурок ачысціць ад скуркі.
Нарэзаць на дзелькі пажаданага памеру – звычайна на колцы, паўколцы альбо чвэрцьколцы. Усё залежыць ад памеру агурка.🥒

Кроп насекчы, але не надта дробна:

У смятану/ёгурт дадаць соль, перац, цукар, цытрынавы сок. Колькасцю цукру і цытрынавага соку можна падкрэсліць слодыч ці кіслінку – каму як падабаецца:

Добра перамяшаць:

Заліць агуркі атрыманым сокам, дадаць кроп:

Старанна перамяшаць:

Мізэрыя гатовая:


☝️Часта дадаюць дробна насечаную зялёную цыбулю ці шніт-цыбулю.

У некаторых рэцэптах кладуць больш зеляніны – базіліку, ці мяты, ці пятрушкі, ці кветак і лісткоў агурковай травы і г. д.

Мізэрыю часам запраўляюць не ёгуртам ці смятанай, а кефірам ці маслянкай (Maślanka, так палякі называюць пахту). Але сустракаюцца рэцэпты і з запраўкай толькі цытрынавым сокам і цукрам – гэта, падобна, ужо венгерскія матывы.

З-за прастаты часта гатуюць як дадатак да барбекю.

Пакінуць каментар