Беларусь: Салата «Мінская»

Салата трапіла на вочы ў старой савецкай кулінарнай кнізе, з усялякімі нормамі выхаду, табліцамі набору прадуктаў, тэхналагічнымі картамі, ГОСТамі і г.д.🧐

Тым не менш, вельмі цікавая салатка, рэкамендую.

  • бульба – 200 г
  • грыбы (салёныя, марынаваныя, свежыя ці замарожаныя) – 100 г
  • агуркі салёныя – 100 г
  • капуста квашаная – 100 г
  • цыбуля рэпкавая (лепш шалот ці чырвоная) 1 сярэдняя
  • смятана
  • лімонны сок
  • зеляніна (зялёная цыбуля, кроп, пятрушка) – па пары каліўцаў
  • цукар
  • соль, перац

Зварыць бульбу (можна зварыць у лупінах, а можна запячы цалкам), астудзіць і нарэзаць на дробныя кубікі.

Падрыхтаваць грыбы:

  •     калі шампіньёны падсмажыць ці зварыць
  •     калі лясныя зварыць, абсмажыць
  •     калі салёныя марынаваныя адкрыць слоік

Цыбулю нарэзаць на паўколцы. Калі вельмі вострая – абварыць кіпенем ці замарынаваць.
Агуркі і грыбы нарэзаць на тонкія дзелькі.
Зялёную цыбулю (калі ёсць) парэзаць на буйныя кавалкі:

Усё спалучыць у салатніцы:

У смятану дадаць лімонны сок, аліўкавы алей плюс цукар – соус павінен быць кісла-салодкі:

Старанна перамяшаць:

Заправіць салату атрыманай запраўкай:

Дадаць соль, перац, якасна перамяшаць:


Смятану можна замяніць на ёгурт.

Лімонны сок можна замяніць на белы воцат.

Пакінуць каментар